Асаблівую папулярнасць у беларусаў набывае адпачынак у аграсядзібах



Пераважная большасць берасцейцаў у сувязі з эпідэміяй адпачывае дома.

Паколькі для беларусаў межы застаюцца зачыненымі, а колькасць краінаў, куды можна паехаць, абмежаваная, то застаюцца мясцовыя краявіды:

– Асаблівую папулярнасць набывае адпачынак у аграсядзібах. Тут месцы, як і ў іншых турыстычных аб’ектах, занятыя да канца лета. У такія кропкі накіроўваюцца тыя, хто раней лётаў у цёплыя краіны, а зараз з розных прычынаў вырашыў застацца дома.

Усё больш у сацыяльных сетках сустракаецца паведамленняў пра баўленне часу берасцейцаў на лецішчах ды дэманструюцца ўласныя маршруты для вандроўкі на роварах.

Таксама ў мясцовай прэсе ёсць звесткі пра надзвычай вялікі ажыятаж на Белым возеры і забраніраваныя месцы ў комплексе Шале Грынвуд. Таму каронавірус сёлета добра спрыяў развіццю лакальнага турызму.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце