Атрымаць від на жыхарства і грамадзянства ў Літве стане праблематычна
У Літве ўхвалілі законапраект, які можа ўскладніць прыём заявак ад беларусаў і расейцаў на візы, віды на жыхарства і грамадзянства. Законапраект прынялі ў першым чытанні. Калі дэпутаты Сейма Літвы будуць галасаваць па дакуменце ў другім чытанні, не паведамляецца.

Сейм Літвы ў першым чытанні прыняў законапраект аб увядзенні абмежавальных захадаў у адказ на ваенную агрэсію Расеі ва Украіне. За яго прагаласавалі 113 дэпутатаў, дзевяць устрымаліся. Дакумент прадугледжвае прыпыненне прыёму заяў ад грамадзян Расеі і Беларусі на атрыманне грамадзянства Літвы і прыняцця рашэнняў па такіх заявах, піша Delfi. Акрамя таго, грамадзянам гэтых дзвюх краін больш не будзе давацца часовы від на жыхарства ў Літве.
Беларускае Радыё Рацыя
