Аўтаспынам… праз Атлантыку



Нарадзіўся і вырас Арцём Лукошка ў Гародні, але зараз жыве ў Польшчы, дзе скончыў вучобу, паведамляе kp.by.  Падарожжы заўсёды былі ягонай марай, і як толькі з’явілася магчымасць, ён стаў яе рэалізоўваць. Наведаў ажно 48 краін свету!

958858

А вось перасекчы Атлантыку на спадарожных яхтах атрымалася, можна сказаць, спантанна:

– Аказваецца, яхтастоп – даволі развіты кірунак у бюджэтных падарожжах. Многія маладыя людзі так падарожнічаюць – еўрапейцы, амерыканцы … Грошай такія падарожжы шмат не патрабуюць, як гэта ні дзіўна. Можна цалкам укласціся ў вельмі сціплыя сумы. Напрыклад, за пераход з Еўропы да Карыбаў я заплаціў толькі за ежу і рамонт ветразяў. 

958856

У сацыяльных сетках ёсць нават спецыяльная група аматараў стапіць на морах і акіянах.

958864

Фота kp.by