Аўтобус Менск – Рыга не паедзе праз Даўгаўпілс
З-за закрыцця Латвіяй аўтамабільнага пункта пропуску „Сілене” на граніцы з Беларуссю „Мінсктранс” змяніў маршрут рэйсавых аўтобусаў, якія едуць у Рыгу. Аб гэтым перавозчык паведамляе ў сябе на сайце.

У афіцыйным рэлізе гаворыцца, што аўтобусы, якія перавозяць пасажыраў з Менска ў Рыгу, больш не ідуць праз Даўгаўпілс. Новы маршрут пракладзены праз Вільню. Аўтобусы адпраўляюцца з Менска раніцай у 08:40 і назад з Рыгі ў 08:00.
Новы маршрут пачне працаваць з чацвярга, 21 верасня. Дарэчы, рэгулярныя рэйсы „Мінсктранса” ў Рыгу праз Вільню і так былі ў раскладзе нараўне з маршрутам праз Даўгаўпілс.
Раней паведамлялася, што Латвія закрыла пагранпераход „Сілене” 19 верасня ў 20 гадзін. Афіцыйная прычына – прыток нелегальных мігрантаў.
