Аварыі на дарогах і паваленыя дрэвы. На Магілёўшчыне выпала шмат снегу



На Магілёўшчыне ў гэтыя выхадныя выпала шмат снегу. Завея паваліла дрэвы і выклікала некалькі Дарожна транспартных здарэнняў. Былі і праблемы з электрычнасцю ў вёсках.

Фота: паблік «ДТП и ЧП Могилев»

За дзень у вобласці выпала ад 7 да 11 мм ападкаў (калі дэкадная норма складае 14 мм). У Магілёве выпала 14 мм.

У суботу і нядзелю былі праблемы з электрычнасцю ў 476 населеных пунктах. Парушалася праца 1480 трансфарматарных падстанцый, паведамляе МНС. Падраздзяленні МНС за суткі здзейснілі 26 выездаў на ўборку паваленых дрэў.

Беларускае Радыё Рацыя