Авіякампанія AirBaltic аднавіла палёты ў Нацыянальны аэрапорт Мінск
Авіякампанія AirBaltic аднавіла палёты ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, паведамляе яго сайт.
«28 сакавіка латвійская нацыянальная авіякампанія AirBaltic здзейсніла свой першы рэйс з Рыгі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск пасля паўзы, выкліканай COVID-19. Вымушаны перапынак у палётнай праграме латвійскага авіяперавозчыка з-за COVID-19 працягваўся з 16 сакавіка 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні.
Выкананне рэйсаў па маршруце Рыга — Менск — Рыга плануецца па чацвяргах і нядзелях з прылётам у Мtнск у 14.20 і вылетам у 15.10. З часам авіякампанія можа павялічыць частату палётаў, адзначылі ў аэрапорце.
Рэгулярныя палёты з Рыгі ў Нацыянальны аэрапорт Менск AirBaltic пачала выконваць з 1 жніўня 2005 года.