Авіякампанія AZAL адкрыла рэгулярныя рэйсы з Баку ў Менск
17 гадоў таму
Нацыянальны авіяперавозчык Азербайджана (AZAL) адкрыў рэгулярныя рэйсы з Баку ў Менск, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Палёты AZAL з Баку ў Менск будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца. Час у палёце — каля чатырох гадзін.
Сёння, 2 кастрычніка, першы рэйс па маршруце Баку — Менск — Баку сустракалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Авіякампанія «Азербайджанскія авіялініі» ўжо ажыццяўляла палётную праграму ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у перыяд з 2014 па 2018 год.
