Авіякампанія «Белавія» і Сбербанк прадставілі абноўленую кабрэндзінгавую праграму



Упершыню авіякампанія і банк выпусцілі сумесную карту ў 2011 годзе. Яна дазваляла ўдзельнікам праграмы «Белавія Лідар» назапашваць балы, здзяйсняючы плацяжы па кабрэндзінгавай карце VISA «БПС-Сбербанк-Белавія». За кожны еўра ў чэку (ці эквівалентную суму ў іншай валюце) удзельнікі праграмы атрымлівалі на лік адзін бал.

Зараз сумесны прадукт банка і авіякампаніі даступны ў выглядзе спецыяльнай паслугі, якую ўдзельнік праграмы «Белавія Лідар» можа падключыць да дзеючай карткі Сбербанка VISA Gold / Platinum / Infinite ў сістэме «Сбербанк Анлайн», паведамляе авіяперавозчык. Колькасць балаў, якія налічваюцца, засталася нязменнай — за кожны выдаткаваны еўра (ці эквівалент у іншай валюце) удзельнік атрымлівае адзін бал. Балы налічваюцца штомесяц па суме аперацый за перыяд. Аб налічэнні балаў удзельніку прыходзіць апавяшчэнне банка.

Для падлучэння паслугі трымальнік карты Сбербанка павінен увайсці ў сістэму «Сбербанк анлайн», зайсці ў «Настройкі» — «Кіраванне карткай». Далей у пераліку паслуг неабходна выбраць пункт «Упраўленне «Белавія Лідар», увесці нумар удзельніка праграмы лаяльнасці і аплаціць падключэнне паслугі.

«Рашэнне аб пераходзе з кабрэндзінгавай карткі на асобную паслугу дае магчымасць выбраць найбольш зручны карткавы прадукт і падключыць дадатковую паслугу анлайн, што, у сваю чаргу, дасць удзельнікам праграмы „Белавія Лідар“ дадатковую гнуткасць і дазволіць сэканоміць адзін з галоўных чалавечых рэсурсаў: час», — пракаментаваў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці Уладзімір Баркун.

Удзельнікі праграмы «Белавія Лідар» могуць выкарыстоўваць назапашаныя балы для афармлення прэміяльных білетаў і павышэння класа абслугоўвання. Каб стаць удзельнікам праграмы лаяльнасці «Белавія Лідар» неабходна зарэгістравацца на сайце авіякампаніі ў раздзеле «Меню» — «Белавія Лідар» — «Рэгістрацыя». Пасля запаўнення анкеты пасажыр атрымлівае індывідуальны нумар і пароль, якія дазваляюць увайсці ў профіль ўдзельніка, дзе ўтрымліваецца інфармацыя аб налічаных балах.

zviazda.by