Авіякампанія Utair будзе часцей лятаць з Масквы ў Менск
Расейская авіякампанія Utair з 17 жніўня павялічыць частату палётаў з Масквы ў Менск да шасці разоў на тыдзень, паведамляецца на сайце авіякампаніі.
Палёты будуць выконвацца кожны дзень, акрамя нядзелі, на Boeing 737-800.
Вылет з Унукава — у 09:55, з Нацыянальнага аэрапорта — у 12.30. Час у палёце складзе 1,5 гадзіны.