Авіякампанію «Белавія» спрабуюць выключыць са спісу санкцый
Як паведаміў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, робіцца спроба выключыць авіякампанію «Белавія» са спісу санкцый, якія рыхтуе Еўразвяз у дачыненні да афіцыйнага Менска.
Міністр паведаміў, што пры ўзгадненні санкцый бакі маюць права вета: «Дастаткова пярэчання адной дзяржавы, і гэтая рыса перакрэсліваецца».
Ён таксама заявіў, што ў яго няма дакладнай інфармацыі аб тым, які бок зрабіў такую прапанову, але не выключыў магчымасць удзелу у гэтым Германіі.
Беларускае Радыё Рацыя