Авіякатастрофа ў Інданэзіі



У Інданэзіі пацярпеў крушэнне самалёт Boeing 737-500, які ляцеў з Джакарты ў Понціанак.

На борце маглі знаходзіцца больш за 100 пасажыраў. Па дадзеных мясцовых СМІ, сувязь з бортам была страчаная праз 4 хвіліны пасля ўзлёту з аэрапорта Джакарты. Пакуль афіцыйна не абвяшчаецца, колькі чалавек было на борце самалёта.

Вядома, што Boeing 737-500 можа перавозіць да 132 пасажыраў. Мясцовая газета паведамляе, што ў самалёце знаходзіліся 59 пасажыраў, у тым ліку 5 дзяцей і немаўля. Ёсць таксама версія аб 62 пасажырах.

Па дадзеных Flightradar, на момант авіякатастрофы самалёт мог набраць вышыню ў 3 тысячы кіламетраў. Хуткасць падзення склала больш за 10 км у хвіліну. Ужо з’явіліся некалькі фотаздымкаў меркавана з месца крушэння самалёта.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: PK-CLM