Авіярэйсы з Менска ў Казахстан адбудуцца, нягледзячы на акцыі пратэсту



Пасажырскія рэйсы з Менска ў Казахстан захаваюцца, нягледзячы на акцыі пратэсту ў гэтай краіне. „Усё штатна, працягваем лятаць з Менска ў Нурсултан і Алматы”, — перадае Sputnik каментар прэс-службы „Белавія”.

Тым часам каля 10 тысяч пратэстоўцаў прыйшлі на плошчу Рэспублікі ў Алматы, узброеныя гумавымі дубінкамі, і пачалі штурм акімату (сядзібы рэгіянальных уладаў). Сілавікі абараняюцца святлашумавымі гранатамі.

Таксама стала вядома, што прэзідэнт Казахстана ўвёў рэжым надзвычайнага становішча ў Алмацінскай вобласці «ў сувязі з сур’ёзнай і непасрэднай пагрозай бяспецы грамадзян». Тэрмін рэжыму — да 19 студзеня 2022 года.