Авіязносіны паміж Расеяй і Грузіяй прыпынены
Расейскія авіякампаніі завяршылі выкананне рэйсаў з Грузіі. Апошні рэйс, які рабіла з Тбілісі авіякампанія „Аэрафлот”, прызямліўся ў Маскве сёння ў 4.51, паведамляе ТАСС.
Грузінскія авіякампаніі Georgian Airways і MyWay Airlines завяршылі палёты ў Расею 7 ліпеня. З Расеі ў Грузію ляталі шэсць авіякампаній: „Аэрафлот”, S7 Airlines, „Уральскія авіялініі”, „Перамога”, Red Wings, Nordavia.
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб забароне пасажырскіх авіязносін з Грузіяй з 8 ліпеня. З гэтага ж дня ўступае ў сілу і рашэнне Міністэрства транспарту Расеі ад 22 чэрвеня аб прыпыненні палётаў грузінскіх авіякампаній на тэрыторыю РФ.
