„Азімут” пачынае лятаць з Мінеральных Вод у Менск



Авіякампанія „Азімут” пашырае маршрутную сетку і з сённяшняга дня адкрывае рэйс Мінеральныя Воды-Мінск-Мінеральныя Воды, перадае прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Здзейсніць пералёт можна будзе па аўторках у адпаведнасці з раскладам:

А4677, вылет з Мінеральных Вод у 14:00, пасадка ў Менску ў 16.50;

А4678, вылет з Менска а 17:50, пасадка ў Мінеральных Водах у 20:25.

Час у шляху: 2ч.50 мін.

*Для кожнага аэрапорта названы мясцовы час.

Набыць авіябілеты і дадатковыя паслугі, а таксама азнаёміцца з раскладам можна на афіцыйным сайце авіякампаніі „Азімут”.