Баброўня – камень у гонар Макара Краўцова і Міхася Васілька



Баброўня – малапрыкметная невялічкая вёсачка ў сучасным Гарадзенскім раёне. Знаходзіцца яна ўдалечыні ад асноўных турыстычных шляхоў, а даехаць сюды можна праз Скідаль і яшчэ шэраг вёсак – Галавачы, Канюхі, Бандары.

Гэтая вёсачка на ўзлеску дала беларускаму руху двух вядомых дзеячаў – Макара Краўцова, беларускага паэта, пісьменніка, удзельніка Слуцкага паўстання, аўтара гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” і Міхася Васілька, беларускага паэта, актывіста Грамады, ТБШ. Магчыма яны прыналежаць да аднаго роду Касцевічаў, але доказаў гэтаму пакуль няма. Прозвішча Касцевіч было тут распаўсюджаным.

Колькі гадоў таму высілкамі беларускіх грамадскіх актывістаў у Баброўні быў усталяваны памятны камень з шыльдай у гонар выдатных прадстаўнікоў гэтай мясцовасці. Да яго вядзе бетонная дарожка.

У самой вёсачцы засталося ўжо толькі пару жылых хатаў.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара