Балгарскі Бургас: горад савецкай архітэктуры і вулічных кавярняў
Калі паглядзець фотаздымкі Бургаса часоў Народнай Рэспублікі Балгарыі, то адразу кінецца ў вочы падабенства з тыповым індустрыяльным горадам СССР. Шэрыя бетановыя баракі на ўскраінах, адсутнасць паркаў і цяжкая савецкая архітэктура…
Цяперашні Бургас – амаль што еўрапейскі горад. Дбайна адрэстаўраваныя кварталы канца ХІХ стагоддзя. Дагледжаныя скверы на колішніх пустырах. Сучасныя трамваі, якія чымсьці нагадваюць варшаўскія.
Праўда, савецкая спадчына ўсё ж даецца ў знакі: вока раз-пораз чапляецца за пазнавальныя каменныя чамаданы, у якіх беспамылкова пазнаюцца былыя гаркамы партыі, гатэлі кшталту “Інтурыста” і дамы з пафаснымі каланадамі, у якіх угадваюцца завадскія Палацы культуры.
Але ўсё гэтае кампенсуецца праўдзівымі зручнасцямі сучаснага бургаскага жыцця. Толькі ў цэнтры горада вулічных кавярняў, напэўна, больш, чым ва ўсім Менску.
[Not a valid template]
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя