Балгарыя адчыняе межы для беларусаў з 1 траўня



Балгарыя адчыняе межы для грамадзян Беларусі з 1 траўня. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.

Межы Балгарыі адкрыліся для грамадзян краін ЕЗ і Шэнгенскай зоны, Канады, ЗША, Украіны, Расеі, Турцыі і іншых. Дазвол на ўезд не закране грамадзян Індыі, Бангладэш, Бразіліі і афрыканскіх дзяржаў.

У пастанове гаворыцца, што турысту спатрэбіцца адзін з дакументаў:

— адмоўны ПЦР-тэст на каронавірус, зроблены не больш чым за 72 гадзіны да ўезду;

— сертыфікат аб вакцынацыі — з моманту ўвядзення другой дозы павінна прайсці не менш за 14 дзён (расейскі «Спадарожнік» падыходзіць);

— тэст, які пацвярджае перанесенае захворванне, зроблены за 15-180 дзён да прыбыцця;

— тэст, які пацвярджае наяўнасць антыцелаў у арганізме, зроблены не больш чым за 48 гадзін.

zviazda.by