Балгарыя адмяніла каронавірусныя абмежаванні
З 1 траўня Балгарыя зняла ўсе абмежаванні на ўезд у краіну, якія былі ўведзены з-за каронавіруса.

Цяпер турыстам не трэба прад’яўляць зялёны сертыфікат ці іншыя дакументы. Медыцынскі кантроль на мяжы адменены.
Ахоўныя маскі ў Балгарыі таксама перасталі быць абавязковымі. Зняты абмежаванні і на правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Паслабляць абмежаванні для турыстаў Балгарыя пачала з 1 красавіка, калі замежнікам дазволілі ўязджаць у краіну або па сертыфікаце ЕЗ аб вакцынацыі, або па дакуменце аб перанесеным COVID-19, або па адмоўным ПЦР-тэсце.
