Балгарыя. Тры колеры Сазопаля
На балгарскім трыколеры белы сімвалізуе “волю”, зялёны – “лясы”, а чырвоны – “кроў”. Так, прынамсмі, тлумачаць самі балгары.
Афіцыйны сцяг прыморскага мястэчка Сазопаль – фіялетавы, з выявай якара. Але гэтаму балгарскаму мястэчку куды больш пасуе менавіта трохкаляровы сцяг. Аквамарынавы – як нябёсы і мора, барвовы – пад адценне традыцыйнай балгарскай дахоўкі і шляхетны колер моранага дуба – як сцены старых дамоў у гістарычнай частцы.
Дамы і вуліцы старога Сазопаля – тэма асобнай размовы. Усе будыны дбайна адрэстаўраваныя, прытым ніякіх архітэктурных фантазій “на тэму старажытнасці”, як у нас у Менску, балгары сабе не дазволілі. Дамкі канца ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзя аднаўляліся ў адпаведнасці са старымі фотаздымкамі і архіўнымі планамі. Брукавананка часоў Асманскай імперыі не закатаная ў асфальт і не замененая на бязглуздую плітку. Нават дахоўку – і тую выраблялі па старых узорах.
У большасці тых старых будынкаў месцяцца тавэрны і вулічныя кавярні, якіх у гарадку з насельніцтвам 6 000 чалавек, паводле афіцыйнай статыстыкі, ажно 600. Што, безумоўна, больш, чым ва ўсіх беларускіх райцэнтрах, разам узятых.
[Not a valid template]
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара