Балгарыя здымае абмежаванні на ўезд для беларусаў



Улады Балгарыі знялі абмежаванні на ўезд для беларусаў. Прыязджаць у краіну можна без тэстаў на COVID-19 і карантыну. Ужо з 8-га верасня кампаніі „Інтэрсіці» і «Ростинг» запускаюць у Балгарыю тры чартэрныя рэйсы. Самалёты будуць лятаць з Менска ў Бургас і ў адваротным кірунку. Квіткі можна забраніраваць ў тураператараў.

Балгарыя пачала адкрываць межы для іншаземцаў з 22 траўня. Тады прыязджаць у краіну маглі турысты з краін Еўразвяу і Шэнгенскай зоны.

Беларускае Радыё Рацыя