Балгарыя зрабіла больш жорсткім візавы рэжым
З 1 жніўня на тэрыторыю Балгарыі не будуць дапускацца турысты, якім забаронены ўезд у Шэнгенскую зону.
Гэтая мера прынята Міністэрствам унутраных спраў Балгарыі ў адпаведнасці з рашэннем Савета Еўрапейскага звяза.
У першую чаргу новаўвядзенне накіравана на недапушчэнне ў краіну незаконных мігрантаў і бежанцаў з Афрыкі і Азіі. Абмежаванні таксама могуць закрануць турыстаў, якія здзейснілі адміністрацыйныя парушэнні ў якой-небудзь краіне Шэнгенскай зоны, напрыклад, не аплацілі дарожныя штрафы.
Для грамадзянаў Беларусі кошт балгарскай візы складае 60 еўра.
