Балотны замак Белы Ковель
На балотны замак трэба глядзець ў дождж, ці туман, тады замак выглядае, як прывід. Замак Белы Ковель у Смальянах (цяпер Аршанскі раён), належаў роду Сангушкаў.
Балотны замак Белы Ковель пачаў разбурацца ў 1708 годзе Пятром Першым падчас Паўночай вайны. Памятаеце, нас вучылі ў школе „Царь-строитель”?
У 19-ым стагоддзі, пасля далучэння да Расеі, замак прадалі на цэглу.
[Not a valid template]
Зараз ад замка засталася толькі адна вежа, якая сведчыць пра былую веліч.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя
