Калядная батлейка ў познанскім Касцёле Святога Францішка



Кожны год, перад Калядамі, у познанскім Касцёле Святога Францішка Серафімскага з’яўляецца адна з самых цікавых калядных інсталяцый у Польшчы, ды і ва ўсёй Еўропе. Яна была створана яшчэ ў сярэдзіне ХХ стагоддзя і дзівіць сваёй складанасцю. Гаворка ідзе пра батлейку або, як яе называюць у Польшчы – шопку.

Батлейка ўяўляе сабой аб’ёмную карціну моманту Божага Нараджэння. Інсталяцыя складаецца з больш чым 400 элементаў. Прычым, напрыклад, святы Юзаф прадстаўлены ў натуральную велічыню. Многія з біблейскіх персанажаў могуць рухацца з дапамогай адмысловых механізмаў. Уся кампазіцыя мае 10 метраў у вышыню, 17 метраў у шырыню і сыходзіць у глыбіню на 30 метраў. Да таго ж яна абсталявана ўнікальнай сістэмай асвятлення.

Батлейка ў Касцёле Святога Францішка Серафімскага з’яўляецца адной з самых папулярных зімовых славутасцяў Познані, паглядзець на якую прыязджаюць людзі з усёй Еўропы. Усе элементы дадзенага тварэння выкананы мясцовымі манахамі-францысканцамі, якія апякуюцца гэтым храмам.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара