Батумі: беларусы адкрылі творчую прастору
У цэнтры Батумі, сталіцы грузінскай Аджарыі, з´явілася творчая прастора, якую адкрылі беларусы.
Прастора мае назву Skill House. Пра яе адкрыццё распавядае яе заснавальніца Надзея Пратасевіч:
– Напэўна, бачыла водгукі ад людзей, ім не хапала падобных месцаў. Менавіта для падлеткаў і дарослых. Так як наша месца – дадатковая адукацыя – я больш за ўсё чула водгукаў, што менавіта гэтага не хапае ў горадзе.
РР: Ёсць жа падобныя такія месцы тут, у Батумі, якія ўжо да гэтага працуюць. Як вы з імі, абменьваецеся нейкім досведам?
– Не, я знайшла прафесіянальную каманду, таму мы разам з імі будзем рухацца наперад. Так, ёсць іншыя месцы, але лічу, што канкурэнцыя – гэта няблага.
У дзень адкрыцця прасторы ў ёй адбылося некалькі сустрэчаў-майстар класаў. Першым заняткам былі ўрокі малявання. Пра свой удзел распавядае адна з навучэнак – Марыя:
– Я прыйшла сюды, таму што мне не хапае месцаў як гэта. Я сама з Беларусі, з Менску. Я часта хаджу ў розныя месцы, як гэта, дома. І я была прыемна здзіўленая, што з’явілася гэта месца. Я з задавальненнем намалявала карціну, яна атрымалася прыгожай.
Таксама ў дзень адкрыцця прасторы адбылася інтэлектуальная гульня, у якой удзельнічалі прадстаўнікі розных краін. Чакаецца, што ў прасторы будуць адбывацца заняткі па ангельскай і грузінскай мовах, па асновах фатаграфіі, а таксама будзе працаваць інтэлектуальны клуб.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча