Батумі і яго рынкі



Калі ты прыязджаеш у Грузію, абавязкова трэба наведаць кірмашы. А ў гарадах на моры гэта не проста харчовыя кірмашы, а таксама і рыбныя. Гэтым разам распавяду пра два невялічкія кірмашы ў горадзе Батумі, куды я патрапіў у жніўні 2021 году.

Кірмашы трэба наведваць абавязкова з мясцовым суправаджаючым. Гэта робіцца для таго, каб ён нешта параіў і паразмаўляў з гандлярамі.

Кірмаш для таго і кірмаш, што тут трэба абавязкова гандлявацца. Напрыклад, калі купляеш мясцовыя прыправы ці чурчхелу абавязкова скажыце, што хочаце зніжачку хаця б на некалькі тэтры.

На кірмашах вочы разбягаюцца з вялікай колькасці мясцовай садавіны і агародніны. І не здзіўляйцеся, калі вам прапануюць дзіўныя на вашу думку смакі. Напрыклад, нам прапанавалі грэцкія арэхі пасыпаныя сванскай соллю. Я быў здзіўлены, але мясцовыя казалі, што гэта нармальна.

Адзін з такіх кірмашоў, дзе вы набудзеце ў Батумі прысмакі і садавіну з гароднінай, мае назву Боні і туды лепш на маршрутцы ці на таксі. Дзвухпавярхоўны будынак напоўнены гандлярамі, якія нават на ўваходзе прапануюць вам розныя прысмакі.

Як на ўсіх ўсходніх кірмашах – тут трэба заўважаць на пахі. Людзям, што маюць алергію на пахі нават не раю заходзіць. Бо першы паверх, гэта пахі сыроў і мёду, а на другім месцяцца гандляры мяса, сыроў, якіх тут вялікая колькасць.

Калі казаць пра сыры, тады лепш набываць сулугуні як звычайныя, так і вэнджныя. Але калі вы іх набылі, не кладзіце разам з іншымі рэчамі. Сыры маюць спецыфічны пах і прысмак.

Чурчхелу, а гэта такія прысмакі, падобныя знешне на кілбасу, робіцца з грэцкіх гарэхаў, ці лясных і абліты вінаградным сокам, набываюць на рынку вязанкамі ці па адной. Кошты такія. Самыя простыя і танюткія каштуюць па 1 лары – самыя дарагія, што нам удалося ўбачыць на рынку, каштавалі па 3,5 лары. Каб нешта супаставіць з беларускімі, ці еўрапейскімі коштамі, то даляр гэта 3,1 лары, а еўра – 3.65. Абменнікі амаль на кожным кроку, але на рынку лепш мець лары, патурбавацца і памяняць вашу валюту зарання.

Мінімальная сума, якую мы пакінулі на гэтым рынку склала 100 лары і гэта можна сказаць, што нічога прыкупілі: троху чуршчелы, прыправу, чурчхелу розных гатункаў, троху сыру. Наш суправаджаючы таксама атрымаў у падарункі троху чурчхелы і прыправаў. Тут такая традыцыя, што чалавек, які кагосьці прывёў, абавязкова атрымае невялічкі бонус.

На рыбны рынак Батумі мы заехалі ў якасці выведкі. І ён мяне моцна ўразіў. Рыба, якую можна ўбачыць у малой колькасці ў Беларусі, ці ўвогуле не ўбачыш. Стронгі, асятры, барабулькі, вялікая колькасць васьміножкаў і крэветкаў і іншых ракападобных. Рыбу вам абавязкова прапануюць адразу пачысціць на месцы і яе тут жа ў мясцовай рэстаўрацыі могуць і прыгатаваць.

Шчыра ўсіх запрашаю ў Батумі і абавязкова распавяду пра іншыя цікавыя месцы гэтага гораду.

 

Андрэй Мялешка, Гародня – Менск-Батумі