БЧ інфармуе пра часовыя змены ў графіку руху пасажырскіх цягнікоў
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ чыгуначнага моста на 276 км перагону Лукскае — Жлобін-Паўночны 29 чэрвеня змяняецца графік руху пасажырскіх цягнікоў, якія курсуюць на ўчастку Магілёў — Жлобін, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
Так, цягнік міжнародных ліній № 55/56 Гомель — Масква будзе ісці па маршруце Масква — Магілёў — Масква. З Масквы цягнік адправіцца 28 чэрвеня і прыбудзе ў Магілёў 29 чэрвеня. З Магілёва цягнік адправіцца 29 чэрвеня і прыбудзе ў Маскву 30 чэрвеня.
Цягнік № 749/750 Магілёў — Гомель адпраўленнем з Магілёва 29 чэрвеня, а з Гомеля — 30 чэрвеня, а таксама цягнік № 615/616 Магілёў — Гомель адпраўленнем з Магілёва і Гомеля 29 чэрвеня адмяняюцца з абарачэння.
Акрамя таго, у названую дату асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа будуць прытрымлівацца змененых маршрутаў.
БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак.
Магістраль прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.