БЧ прапануе зніжку 25% пры куплі “цэлага купэ” ў вагоне СВ
З 9 студзеня па 31 траўня 2019 года Беларуская чыгунка прапануе дадатковую зніжку да 25% пры афармленні “цэлага купэ” ў вагоне СВ адным пасажырам.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, зніжка будзе дзейнічаць у цягніках у зносінах з Расейскай Федэрацыяй (акрамя цягніка №1/2). Продаж квіткоў адкрыецца 25 снежня.
З інфармацыяй аб кошце праезду можна будзе азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра 105 БЧ.
