БЧ прызначае дадатковыя цягнікі на навагоднія і калядныя святы



Беларуская чыгунка прызначае дадатковыя цягнікі на навагоднія і калядныя святы ў міжрэгіянальных зносінах, а таксама павялічвае колькасць месцаў для праезду пасажыраў у саставах, прызначаных раней.

Так, у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў па маршруце Менск — Гомель прызначаны наступныя дадатковыя цягнікі: № 747 Гомель — Менск адпраўленнем з Гомеля 26 снежня, 2 і 9 студзеня, № 686/685 Менск — Гомель — Менск адпраўленнем з Менска і Гомеля 2 студзеня.

У злучэнні Менск — Берасце у навагоднія і калядныя святы будуць дадаткова курсіраваць наступныя цягнікі: № 659 Менск — Берасце праз Лунінец, Пінск адпраўленнем з Менска 24 снежня, № 668/667 Берасце — Менск — Берасце адпраўленнем з Берасця 2, 9 студзеня, з Менска — 3, 9, 10 студзеня, № 664 Берасце — Менск адпраўленнем з Берасця 9 студзеня.

Па маршруце Гародня — Орша — Камунары дадаткова прызначаны цягнікі № 612/611 адпраўленнем з Гародні і Камунар 30 снежня і 8 студзеня.

Усяго на навагоднія і калядныя святы Беларускай чыгункай ужо прызначаны 83 дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Менск — Гомель, Менск — Берасце, Менск — Віцебск, Менск — Гародня, Менск — Магілёў, Менск — Пінск, Менск — Камунары, Гародня — Орша — Камунары.

Таксама на БЧ нагадалі, што ў міжнародных зносінах у святочныя дні дадаткова прызначаны цягнікі па маршрутах Менск — Масква і Менск — Санкт-Пецярбург.