БЧ прызначыла 138 дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы



З 22 снежня па 12 студзеня БЧ прызначае дадатковыя цягнікі і павялічвае перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжнародным і міжрэгіянальным паведамленні, паведамілі ў прэс-службе магістралі.

У міжнародным паведамленні дадаткова прызначана 18 цягнікоў па найбольш запатрабаваным маршрутам: Менск – Масква — Менск, Менск — Санкт-Пецярбург — Менск, Масква – Берасце — Масква, Санкт-Пецярбург — Бранск, Гомель – Сноўск – Гомель, Менск – Вільня – Менск.

У міжрэгіянальных зносінах у навагоднія і калядныя святы будзе курсіраваць 120 дадатковых цягнікоў. Іх прызначэнне і павялічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў кірунках: Менск — Гомель, Менск — Берасце, Менск — Віцебск, Менск — Пінск, Віцебск — Магілёў, Віцебск — Берасце, Магілёў — Гомель, Мазыр (ст. Козенкі) – Менск.

  • Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальным і міжнародным паведамленнях працягваецца.
  • Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення можна атрымаць на сайце, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

zviazda.by