БЧ прызначыла 19 дадатковых цягнікоў на сакавіцкія святы
Беларуская чыгунка прызначыла 19 дадатковых цягнікоў на сакавіцкія святы, паведамляе прэс-цэнтр БЧ.
«Беларуская чыгунка працягвае працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на сакавіцкія святы, а таксама павялічвае колькасць месцаў для праезду пасажыраў у раней прызначаных цягніках і цягніках рэгулярных зносін. Так, у перыяд з 5 па 9 сакавіка ў ўнутрырэспубліканскіх зносінах ўжо прызначана 19 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Менск — Гомель, Менск — Берасце, Менск — Віцебск, Менск — Гародня, Полацк — Менск, Гомель — Магілёў, Менск — Светлагорск, Крычаў — Орша — Менск», – распавялі ў прэс-цэнтры.
З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць дадатковых цягнікоў прадугледжана на 5 і 8 сакавіка.
Ужо сёння, 3 сакавіка, на святочныя дні БЧ рэалізавала больш за 60 тыс. квіткоў на цягнікі з нумараванымі месцамі.