Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зону адчужэння для турыстаў



Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зоны для турыстаў, цяпер можна трапіць на некаторыя аб’екты, доступ да якіх раней быў абмежаваны, паведамляе тэлеканал ont.by.

“Сфармаваныя два маршруты, падабраныя пляцоўкі, дарогі з удасканаленым пакрыццём, і наогул пралічаны тыя дозы, якія могуць атрымаць грамадзяне, знаходзячыся ў нас”, — распавёў намеснік дырэктара Палесскага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага заказніка Максім Кудзін. Кошт экскурсіі на пяць чалавек складзе 340 беларускіх рублёў. 

Так званая «трыццацікіламетроўка» была зачынена для старонніх больш за трыццаць гадоў. Хоць жадаючыя ўбачыць «мёртвыя» землі былі заўсёды. Прыязджалі з самых розных краін. 

Першы час групы будуць адпраўляць прыкладна два разы на месяц. Масавыя экскурсіі пачнуцца пасля абкаткі галоўных маршрутаў.