Беларусь – адна з лідараў па атрыманні шэнгенскіх візаў
18 гадоў таму
Партал SchengenVisaInfo апублікаваў статыстыку па выдачы шэнгенскіх віз за 2022 год. Беларусь стала адным з лідараў у спісе краін, грамадзянам якіх радзей за ўсё адмаўляюць у атрыманні „шэнгена”.

Летась беларусы падалі больш за 120 тысяч заяў на атрыманне шэнгенскай візы. Пры гэтым больш за 99,5 тысяч з іх атрымалі шматразовыя шэнгенскія візы, адмовілі ў атрыманні візы менш як двум працэнтам ад агульнай колькасці заяўнікаў.
Для параўнання: у Расеі адмовілі дзесяці працэнтам заяўнікам.
