Беларусь другі год запар удзельнічае ў вядомай турвыставе FITUR
Нацыянальны стэнд Беларусі прадстаўлены на міжнароднай турыстычнай выставе FITUR, якая праходзіць у Мадрыдзе 23-27 студзеня. Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі.
У дыпмісіі расказалі, што Беларусь удзельнічае ў выставе другі год запар, а адным з галоўных элементаў нацыянальнага стэнда стала тэматыка II Еўрапейскіх гульняў.
Міжнародная турыстычная выстава FITUR – адна з самых буйных у свеце. У 2018 годзе на ёй былі прадстаўлены больш за 10 тыс. кампаній са 165 краін, а ўсяго выстаўку наведалі звыш 140 тыс.чалавек.
