Беларусь і Казахстан дамовіліся пра пашырэнне паветраных зносінаў



Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пашырэнні паветраных зносін, інфармуе казахстанскае Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця па выніках перагавораў з прадстаўнікамі авіяцыйных уладаў Беларусі, якія прайшлі 2 снежня.

«У рамках рэжыму «адкрытага неба», укаранёнага па даручэнні кіраўніка дзяржавы, была павялічаная колькасць частот паміж дзвюма краінамі, а таксама прызначаным авіякампаніям абедзвюх краін дадзеная магчымасць заключаць камерцыйныя пагадненні па сумесным выкарыстанні кодаў пры выкананні рэйсаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле вынікаў дасягнутых дамоўленасцяў авіякампанія «Белавія» павялічыць колькасць рэйсаў з Менска ў Алматы з 5 да 7 на тыдзень, а таксама з летняга перыяду 2020 года адкрые рэгулярны рэйс у Актау (3 разы на тыдзень).

«Белавія» цяпер выконвае рэгулярныя рэйсы ў 55 аэрапортаў 29 краін Еўропы і Азіі.

БелаПАН