Беларусь па бязвізавым рэжыме наведалі 83 тыс. турыстаў
Беларусь па бязвізавым рэжыме наведалі 83 тыс. турыстаў, паведаміў 9 лютага журналістам намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін пасля падагульняючай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый.
„Вядома, гэтага недастаткова”, – падкрэсліў ён і адзначыў, што неабходна ўзмацніць інфармацыйную работу. „Павінны быць буклеты, праспекты, іншая даведачная інфармацыя аб краіне ў нашых чыгуначных саставах, самалётах, аэрапортах. Каб чалавек мог адразу бачыць, куды ён можа прыехаць, якія выдатныя мясціны наведаць”, – растлумачыў Анатоль Калінін.
Тэрмін бязвізавага рэжыму пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Менск летам (у ліпені-жніўні) можа быць павялічаны да 10 дзён.
Як паведамлялася, у лютым 2017 года пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, якія ўязджаюць праз Нацыянальны аэрапорт Менск. З 1 студзеня 2018 года тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у некаторых раёнах Берасейскай і Гарадзенскай абласцей быў прадоўжаны да 10 дзён.