Беларусь падзяліла 64-е месца ў рэйтынгу пашпартоў з Тайландам і афрыканскай краінай Лесота
Беларусь падзяліла 64-е месца ў рэйтынгу пашпартоў з Тайландам і паўднёваафрыканскай краінай Лесота.

Індэкс пашпартоў Henley & Partners аналізуе візавыя правілы 227 краін і тэрыторый свету.
Пазіцыя дзяржавы ў рэйтынгу вызначаецца колькасцю краін, у якія яе грамадзяне могуць уязджаць без візы. Балы налічваюцца за кожны напрамак бязвізавага ўезду.
Беларусы могуць наведаць без візы 79 краін.
Зрэшты, за апошнія 14 гадоў Беларусь значна палепшыла пазіцыі ў рэйтынгу. У момант з’яўлення рэйтынгу беларусам былі даступныя толькі 56 бязвізавых кірункаў.
На першым месцы ў рэйтынгу — Сінгапур, другую пазіцыю падзялілі Германія, Іспанія і Італія.
Сярод краін, з якімі мяжуе Беларусь, лепшае месца ў рэйтынгу ў Польшчы — яна заняла шосты радок і падзяліла яго з Аўстраліяй і Венгрыяй.
