Беларусь плануе яшчэ больш спрасціць уезд для іншаземцаў



Улады Беларусі абмяркоўваюць магчымасць пашырэння бязвізавых зон для знаходжання замежных грамадзянаў і спрашчэння іх уезду праз аэрапорты абласных цэнтраў і наземныя пункты пропуску. Пра гэта паведаміў у аўторак міністр эканомікі Дзмітрый Круты на пасяджэнні беларуска-швейцарскай дзелавой рады.

«Плануем далей пашыраць бязвізавыя зоны, спрасціць уезд для замежных грамадзянаў праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску», – сказаў кіраўнік Мінэканомікі, словы якога прыводзіць агенцтва БелТА.

З ліпеня мінулага года, у адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі, грамадзяне васьмідзесяці дзяржаў могуць знаходзіцца ў краіне без віз тэрмінам да 30 дзён пры ўмове іх прыбыцця праз міжнародны аэрапорт Менску. Таксама для развіцця турызму прынята рашэнне аб бязвізавым знаходжанні замежнікаў у бязвізавых зонах у Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях.

Беларускае Радыё Рацыя