Беларусь пусціць цягнікі ў Мінеральныя Воды і Ніжні Ноўгарад
13 гадоў таму
Беларусь адкрые чыгуначныя маршруты ў Мінеральныя Воды і Ніжні Ноўгарад. Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч у праграме «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1».
«Прапрацавалі з Расейскай Федэрацыяй і адкрываем два новыя маршруты – гэта Мінеральныя Воды і маршрут на Ніжні Ноўгарад, – сказаў ён. – Да Ніжняга Ноўгарада – каля двух сутак. Гэта тое, што было ў дакавідныя часы, гэта фактычна аднаўленне гэтага маршруту. Калі ковід пачаўся, перавозка гэтая была спынена, але сёння гэта зноў аднаўляецца».
Паводле яго слоў, на сёння 85 працэнтаў міжнародных пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі прыпадае на Маскву і Санкт-Пецярбург.