Беларусь у 2019 наведала 405,5 тысячы турыстаў
А колькасць арганізаваных беларусаў, якія выехалі за мяжу, склала амаль 983 тысячы чалавек.
У краіны СНД выехала больш за 21% беларусаў, у краіны ЕЗ — 25,5%, іншыя краіны свету — 53,2%.
У мінулым годзе беларусы найбольш наведвалі Егіпет, Турцыю, Украіну, Расею, Балгарыю, Іспанію, Грэцыю, Польшчу, Туніс, Літву, Чарнагорыю і Грузію. На долю гэтых краін прыходзілася 85,5% ад агульнай колькасці арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія выехалі за мяжу.
Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь у 2019 годзе, склала 405,5 тысячы чалавек. Найбольшая колькасць прыбыўшых арганізаваных турыстаў і экскурсантаў прыходзілася на расійскіх грамадзян (53,7%).
Сярод іншых краін лідарамі па колькасці наведванняў Беларусі з’яўляліся Літва, Польшча, Латвія, Кітай, Германія, Украіна, Эстонія, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Швейцарыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у Беларусі у 2019 годзе склала 4 дні.
novychas.by паводле ej.by