Беларусь увайшла ў топ лепшых краін свету
Беларусь увайшла ў топ-80 лепшых краін свету па версіі US News and World Report, размясціўшыся на 73-й пазіцыі.
Трапіць у топ нашай краіне дапамаглі галоўным чынам балы, якія яна набрала за прывабнасць для турыстаў. Складальнікі рэйтынгу адзначылі, у прыватнасці, маляўнічасць прыроды нашага краю – лясы і азёры.
Першае месца ў топе дасталася Швейцарыі, узровень жыцця ў якой высокі дзякуючы сукупнасці спрыяльных складнікаў. Другое месца ў Японіі, якая вылучаецца, перш за ўсё, узорным узроўнем развіцця прадпрымальніцтва. З нашых краін-суседзяў найбольш высока размясцілася Расія – 24-я пазіцыя. Польшча заняла 33-е месца, Літва – 57-е, Украіна – 65-е.