Беларус завяршыў марафон на 400 км па Ісляндыі
Беларускі прадпрымальнік, які жыве ў Празе, Кірыл Якімовіч завяршыў свой 7-дзённы марафон з бел-чырвона-белым сцягам па замерзлай лаве ў Ісляндыі. Пра гэта падарожнік напісаў у сваім фэйсбуку.
Не абышлося без здарэнняў: падчас перасячэння ракі Цьёўрсаў Якімовіч упаў і вывіхнуў плячо. Падарожніку аказалі неабходную дапамогу.
„Падчас экспедыцыі праверыў усе свае здольнасці і выявіў свае фізічныя і маральныя межы,” — напісаў Якімовіч.
Кірыл Якімовіч жыве ў Празе. Ён горны гід, які якраз цяпер рыхтуецца атрымаць міжнародную кваліфікацыю. Да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі Якімовіч зварыў юбілейны гатунак піва.
Фота facebook
