Беларусь зноў у «чырвоным спісе» Украіны па каронавірусе
Міністэрства аховы здароўя Украіны абнавіла спіс краін «чырвонай» і «зялёнай» зон па стане на 19 лютага 2021 года, піша Tut.by.
У параўнанні з папярэднім тыднем, у «чырвоную» зону, у прыватнасці, перамясціліся Аўстрыя, Беларусь, Грузія, Ізраіль, Ірландыя, Іарданія, Казахстан, Кіпр, Вугоршчына і Францыя. У той жа час Грэцыя, Ісландыя, Куба, Нямеччына, Туніс і Ямайка сталі «зялёнымі». У «зялёным спісе» Беларусь прабыла тыдзень.
Усе, хто ўязджае ва Украіну з «чырвонай зоны» абавязаны або пайсці на 14 дзён у ізаляцыю, або на працягу сутак здаць ПЦР-тэст, або прыехаць на тэрыторыю Украіны ўжо з гатовымі вынікамі тэставання, зробленага не пазней чым за 48 гадзін да моманту перасячэння мяжы.