Беларусам перасталі выдаваць візы ў Данію
Беларусам часова перастануць выдаваць візы ў Данію, Эстонію, Швэцыю, Фінляндыю.

Дацкае пасольства ў Маскве прыпыніла прыём заяў на візы ад беларусаў, якія падаюць дакументы на тэрыторыі Беларусі, паведамляе візавы цэнтр Даніі ў Менску.
Як гаворыцца ў паведамленні, беларусы цяпер не змогуць падавацца ў Менску на атрыманне каротк-тэрміновых віз і відаў на жыхарства ў Данію, акрамя афіцыйных візітаў. Прыём заяў прыпыняецца “да далейшага паведамлення”.
З сярэдзіны чэрвеня таксама часова не будуць прымаць заявы на атрыманне віз у Эстонію, Фінляндыю і Швецыю эстонскія візавыя цэнтры ў Беларусі.
