Беларусам з гуманітарнымі візамі дазволяць працаваць у Эстоніі
Улады Эстоніі дазволяць працаваць беларусам і расейцам, якія ўехалі ў краіну з гуманітарных меркаванняў. Ім будуць выдаваць візы для працы, прадпрымальніцкай дзейнасці і тэрміновыя віды на жыхарства. Пра гэта паведамляецца на сайце эстонскага ўрада.
Таксама ў Эстоніі змогуць працаваць акрэдытаваныя МЗС расейскія і беларускія журналісты.
Візы з гуманітарных меркаваннў грамадзянам Беларусі і Расеі выдаюць у выпадку, калі вяртанне на радзіму можа пагражаць іх жыццю і здароўю.