Беларусаў пачалі прапускаць у Беларусь праз памежныя пункты
Беларусаў прапускаюць на тэрыторыю нашай краіны, паведаміў прэс-сакратар Дзяржпамежкамітэта Антон Бычкоўскі.
— Грамадзян Беларусі на тэрыторыю Рэспублікі прапускаюць. Ёсць абмежаванні ў дачыненні да фізічных асоб, якія знаходзяцца і плануюць прыязджаць з тэрыторый суседніх з намі дзяржаў. Ёсць паўнамоцтвы ў памежнікаў прымаць у тым ліку і прыватныя пастановы ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца з тымі, хто перасякае мяжу, — сказаў Бычкоўскі.
Іншыя падрабязнасці ў ведамстве пакуль не далі. Тым часам Менсктранс паведаміў, што з 7-й гадзіны 30 кастрычніка адноўлена выкананне рэйсаў па міжнародных маршрутах, прыпыненае напярэдадні вечарам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tut.by