Беларуска-польскі веламаршрут запусцяць пад Гародняй 2 чэрвеня



Урачыстае адкрыццё міжнароднага веласіпеднага маршруту „АўгустВела” пройдзе 2 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкама.

Працягласць маршруту – каля 50 км, ён пачынаецца ад выезду з Гародні ў бок Аўгустоўскага канала. Праходзіць па маляўнічых месцах Гарадзенскага раёна. Сярод іх – вёскі Радзівілкі і Нямнова, палацава-паркавы комплекс „Свяцк”, пасёлак Сапоцкін, Аўгустоўскі канал, па якім можна дабрацца да сезоннага рачнога пункта пропуску „Лясная-Рудаўка” на беларуска-польскай мяжы.

„Маршрут „АўгустВела” злучыў Гародню і беларускую частку Аўгустоўскага канала з сеткай маршрутаў GreenVelo працягласцю каля 2 тыс. км. Беларуская частка маршруту прамаркіравана па еўрапейскіх стандартах, усталяваныя каля 500 таблічак, 7 карт-схем, ёсць тры месцы адпачынку. Плануецца злучыць „АўгустВела” з Белавежскай пушчай і распрацаваць сумесна з Падляшскім ваяводствам і Берасцейскай вобласцю веласіпедны маршрут „БелавежаВела”, – адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Ва ўрачыстым адкрыцці 2 чэрвеня возьмуць удзел кіраўніцтва Гарадзенскай вобласці і Падляшскага ваяводства Польшчы. Маршрут створаны па праекце „Падтрымка развіцця прадпрымальніцтва ў турызме за кошт развіцця інфраструктуры Гарадзенскай вобласці”, які рэалізуецца кіраваннем спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкама сумесна з Саюзам сельскіх гмін Падляшскага ваяводства па праграме „Польская дапамога”.

Распрацаваны лагатып маршруту „АўгустВела”, створаны даведнік на некалькіх мовах, інфармацыйныя буклеты „Пашпарт турыста” на трох мовах. Запланавана абнаўленне інфармацыйна-турыстычнага цэнтра ў Сапоцкіне, стварэнне пунктаў пракату і абслугоўвання ровараў.

БЕЛТА 

Фота velogrodno.by