Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў новым фармаце
«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на магістралі рэгулярна, пачынаючы з 2015 года. Чатыры разы на год прадстаўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі сустракаюцца з пасажырамі на чыгуначных вакзалах краіны з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй і ў мэтах захавання здароўя пасажыраў у снежні гэтага года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў анлайн-фармаце, распавялі ў прэс-цэнтры магістралі.
Напярэдадні мерапрыемства 28-30 снежня грамадзяне змогуць задаць свае пытанні спецыялістам праз Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па нумары 151, указаўшы, што пытанне зададзены ў рамках «Адзінага дня пасажыра». Адказы будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).
30 снежня на працягу трох гадзін на пытанні пасажыраў адкажуць кіраўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі. Задаць іх можна будзе з 11 да 14 гадзін па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 151.
Як паказвае практыка, правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму ўдасканаленню пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.