Беларуская чыгунка ўводзіць новую форму праязных дакументаў
Білеты стануць прасцейшымі і больш зразумелымі, а месцаў, дзе іх можна аформіць, — у перспектыве больш, інфармуе прэс-цэнтр магістралі.
З кастрычніка мяняецца знешні выгляд праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес класа. Гэта звязана з тым, што Беларуская чыгунка паступова пераходзіць на новую тэхналогію афармлення праязных дакументаў з выкарыстаннем білетадрукавальных машын. Гэта тэхналогія накіравана на развіццё сеткі пунктаў афармлення праезду ў цягніках з нумараванымі месцамі.
Праязны дакумент абаронены двухмерным кодам, таксама на ім маецца індывідуальны шыфр СКПО (сродкаў кантролю падатковых органаў). Па жаданні пасажыра білет можна аформіць на рускай ці беларускай мове.
Пры афармленні праезду ў міжнародных цягніках форма бланкаў праязных дакументаў застанецца ранейшай.