Беларуская чыгунка змагла аднавіць продаж квіткоў анлайн
Беларуская чыгунка змагла аднавіць продаж квіткоў анлайн. Функцыі пакупкі і вяртання квіткоў анлайн „даступныя ў поўным аб’ёме”, падкрэсліваюць у БЧ.

Набыць квіток на цягнік нельга было анлайн з канца лютага. Прычынай стала атака групоўкі беларускіх хакераў — яны зрабілі яе з салідарнасці з украінскім народам. Пры гэтым у БЧ прычыны збояў ніяк не каментуюць.
У кампаніі ўжо заяўлялі аб аднаўленні працы сэрвісаў яшчэ 3 сакавіка, аднак тыя паведамленні былі заўчаснымі.
Беларускае Радыё Рацыя
