Беларуская дыяспара Беластока запрашае беларусаў на летнік
Беларуская дыяспара Беластока запрашае беларусаў на турыстычны летнік актывістаў беларускай дыяспары „БудзеНіка”.

Летнік адбудзецца 1-3 ліпеня на беразе возера Белае недалёка ад Аўгустова.
Каб прыняць удзел у злёце АБАВЯЗКОВАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ.
У прыватныя паведамленні нашага тэлеграму @salidarnasc дашліце наступную інфармацыю:
1. Імя.
2. З якога вы горада.
3. Колькасць асобаў.
4. Колькасць намётаў.
5. Колькасць машын і вольных месцаў, калі вы гатовыя кагосці падвезці
6. Актыўнасці/таленты/ідэі, якія вы можаце здзейсніць падчас злёту.
10 злотых за месца на кожную машыну, 10 злотых за месца на намёт, 8 злотых з асобы за дзень.
